Шклярык В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў
кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / навук. рэд.
І. Л. Капылоў. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 196 с.
У манаграфіі на
шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не
была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці
мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць
месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб
дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых
апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю. З
улікам мікратапанімічнага матэрыялу ўстанаўліваецца ступень рэліктавасці
лексем, якія ўваходзяць у пасіўны слоўнікавы запас жыхароў Усходняга Палесся.
Адрасуецца
прафесійным даследчыкам у галіне тапанімікі і дыялекталогіі, выкладчыкам,
аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай рэгіянальнай
культурай.
Рэцэнзія на манаграфію: http://philology.by/page/chytaecca-ljogka-i-zahapljalna-kniga-v-a-shkljaryka.
* * *
Shkliaryk V. Microtoponymy of Eastern Paliessie in the
context of the development of a regional lexical system (Minsk, 2017).
The investigation
was realized in the Institute of Linguistics of the National Academy of
Sciences of Belarus.
In the monograph lexico-semantic
features of microtoponymy of Eastern Paliessie are considered on broad factual
material (more than 30 000 items). An attempt is made to determine the
role of names of small geographical objects for deciding a question about dialectal
division of the region, identifying and clarifying the semantics of local
appellatives and the territory of their distribution. Taking into account the
microtoponymic material, the degree of relictness of lexemes from the passive
vocabulary of residents of Eastern Paliessie is established.
Addressed to
professional researchers in the field of toponymics, dialectology, and everyone
who is interested in the Belarusian regional culture.
Review of the
monograph (in Belarusian): http://philology.by/page/chytaecca-ljogka-i-zahapljalna-kniga-v-a-shkljaryka.
No comments:
Post a Comment