Showing posts with label III Международная научная конференция «Сучасныя праблемы анамастыкі». Show all posts
Showing posts with label III Международная научная конференция «Сучасныя праблемы анамастыкі». Show all posts

Sunday, December 21, 2025

III Международная научная конференция «Сучасныя праблемы анамастыкі»

 В Институте языкознания имени Якуба Коласа Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси 11-12 декабря 2025 года прошла III Международная научная конференция «Сучасныя праблемы анамастыкі» (к 90-летию со дня рождения В. П. Лемтюговой).



11 декабря 2025 года сотрудники отдела музыкально-исполнительского искусства Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси в составе «Музычнай капэлы» выступили со специально разработанной программой на торжественном открытии ІІІ Международной научной конференции «Сучасныя праблемы анамастыкі (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара В.П.Лемцюговай)».

  
Обсудить теоретические и практические проблемы ономастики собрались исследователи из Беларуси, России, Китая, Казахстана, Узбекистана, Кыргызстана и Ливана. В различных формах в работе конференции приняли участие 68 человек, среди участников научного мероприятия были студенты, магистранты, аспиранты и докторанты, школьные учителя, а также представители научных организаций и вузов.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 11–12 снежня 2025 года прайшла ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В.П. Лемцюговай).

Абмеркаваць тэарэтычныя і практычныя праблемы анамастыкі сабраліся даследчыкі з Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Лівана. У розных формах у рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 68 чалавек, сярод удзельнікаў навуковага мерапрыемства былі студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, школьныя настаўнікі, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый і ВНУ.

Канферэнцыю ўрачыста адкрыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў, які адзначыў, што нягледзячы на значныя дасягненні ў галіне анамастыкі некаторыя пытанні патрабуюць далейшых даследаванняў, навуковы напрамак па-ранейшаму выклікае цікавасць і не губляе сваёй актуальнасці. Ігар Лявонавіч пажадаў удзельнікам навуковага форуму плёну ў рабоце, важных адкрыццяў і цікавых дыскусій. Вольга Сяргееўна Юшкевіч, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, падкрэсліла важную ролю В.П. Лемцюговай у развіцці айчыннай анамастыкі і лінгвістыкі ў цэлым. Пазней удзельнікаў канферэнцыі прывітала Вольга Мікалаеўна Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, якая звярнула ўвагу на важнасць правядзення падобных навуковых мерапрыемстваў.

Пленарнае пасяджэнне пачалося з даклада І.Л. Капылова, які прысвяціў выступленне асэнсаванню ролі Валянціны Пятроўны Лемцюговай у развіцці беларускай нацыянальнай антрапанімічнай школы, яе ўкладу ў айчынную лексікалогію і лексікаграфію, у падрыхтоўку навуковых кадраў.


Працягнула пасяджэнне Ю.В. Вайрах з дакладам пра семантыка-стылістычную характарыстыку антрапонімаў з коранем «род». Дацэнт Паўночна-заходняга політэхнічнага ўніверсітэта Л. Лі расказала пра матывы і стратэгію выбару кітайскіх імёнаў замежнымі студэнтамі, што навучаюцца ў Кітаі.

З асаблівасцямі эрганіміі г. Астрахані азнаёміла прысутных Ю.В. Васільева, якая падкрэсліла асаблівую ролю эргонімаў у фарміраванні турыстычнага іміджу горада. Вынікі даследавання онімаў у гістарычным аспекце прадставіла В.К. Мароз, якая звярнулася да адзінак, што адзначаюцца на старонках беларускіх летапісаў. Шырокія дыскусіі выклікаў даклад М.У. Піменавай, прысвечаны адлюстраванню тэонімаў Волас / Велес у тапаніміі і астраніміі.

Далей праца працягвалася ў межах чатырох секцыйных пасяджэнняў, на якіх удзельнікі абмеркавалі вынікі сваіх даследаванняў онімнай лексікі. 

На секцыі «Анамастыкон і нацыянальная культура» разглядаліся пытанні функцыянавання ўласных найменняў праз прызму культуры. Нацыянальныя традыцыі ўжывання онімаў прадстаўлены ў дакладзе М. Хоў, якая паведаміла аб асаблівасцях імёнаў, што ўключаюць сему ‘шчодрасць’. Сукупнасць уласных найменняў каштоўных камянёў прааналізаваў С.А. Гараеў. І.Л. Капылоў расказаў пра онімы, іх формы і спосабы падачы ў «Беларускім слоўніку» С. Мядзведскага. Гістарычны аспект закрануў В.С. Пазднякоў, які спыніўся на назвах вуліц Вільні XV–XVI стст.

Падчас секцыі «Онімная прастора сакральнага і мастацкага тэксту» прагучалі даклады, прысвечаныя даследаванню ўласных імёнаў у тэксце. П.С. Басалыга адзначыла адметнасці семантыкі біблейскіх анамастычных біномаў у сучаснай беларускай мове. Спецыфіку ўжывання онімаў у мастацкім тэксце прааналізавалі Л.У. Глушыцкі і А.В. Цвяткова на матэрыяле беларускай і рускай драматургіі адпаведна. М.У. Піменава і Г.А. Родзічава даследавалі анімікон казак А. Пушкіна, А.А. Скрабіна пазнаёміла ўдзельнікаў з фальклорам якутаў – эпасам аланхо – і структурай імёнаў некаторых персанажаў эпасу, а С.Я. Богуш засяродзілася на асаблівасцях функцыянавання імені ў справаводчых дакументах 1920–30-х гг. Сумесны даклад А.Л. Садоўскай і М.П. Кажарновіч быў прысвечаны канататыўнаму патэнцыялу оніма ў парэміялагічным кантэксце. У рэчышчы антрапанімічнага літаратуразнаўства выступіла Т.П. Барысюк, а І.У. Будзько расказала пра генезіс і функцыянальны аспект асобных тапонімаў у перакладах кананічных тэкстаў.

Трэцяя і чацвёртая секцыі працягнулі работу на другі дзень. У рамках секцыі «Тэорыя і метадалогія анамастычных даследаванняў» В.У. Мартысюк паведаміў пра крыніцы па гісторыі анамастыкі ў працы Я. Карскага «Беларусы». Праблематыку прымянення тэхналогій апрацоўкі натуральнай мовы для вырашэння анамастычных задач раскрыла ў сваім выступленні Ц. Лі, а Д. Чжан і Ц. Лю паказалі асаблівасці выкарыстання ўласных імёнаў у працэсе навучання замежным мовам у Кітаі. Пытанне перадачы тапонімаў ва ўсходнеславянскіх Евангеллях-апракасах было разгледжана ў дакладзе І.У. Будзько, спецыфіку выкарыстання онімаў у публікацыях інтэрнэт-праекта «Губернскі летапіс», прысвечанага гісторыі г. Самары, прадставіла Д.А. Кузьміна. Параўнальны аналіз нарматыўна-прававой базы фарміравання і функцыянавання ўрбананіміконаў Беларусі і Узбекістана прапанаваў у сваім дакладзе Ц.Н. Адзінаеў, а завяршальным акцэнтам стала выступленне Т.М. Аліферчык, якая акрэсліла паняцце «народная этымалогія оніма» ва ўсходне- і заходнеславянскай тапаніміцы.

У дакладах удзельнікаў секцыі «Актуальныя пытанні даследавання рэгіянальных анамастыконаў» закраналіся праблемы функцыянавання онімаў на розных тэрыторыях у розныя часавыя перыяды. Выступленні Д.Г. Марчанка і В.Ю. Радзюль былі прысвечаны пытанням устанаўлення семантыкі асноў айконімаў і мікратапонімаў асобных беларускіх рэгіёнаў. А.В. Трафімчык паведаміў прысутным пра адметнасці бытавання ўласных геаграфічных назваў ваколіцы в. Вялікія Круговічы часоў міжваеннай Польшчы. Выступленне М.С. Цейкіна, прысвечанае варыянтам напісання горада Навагрудка ў розных гістарычных крыніцах, завяршылася абмеркаваннем пытання функцыянавання ўласнай назвы ў рамках розных моўна-этнічных супольнасцей.

Падчас работы канферэнцыі ўдзельнікі закранулі шырокае кола праблемных пытанняў, выступленні суправаджаліся жывым абмеркаваннем узнятых праблем. На заключным пасяджэнні былі падведзены вынікі работы канферэнцыі і прынята рэзалюцыя, якую прысутныя адзінагалосна падтрымалі.

Традыцыйна ў рамках канферэнцыі І.У. Смірнова, вядучы бібліятэкар ЦНБ НАН Беларусі, падрыхтавала кніжную выставу з навуковымі работамі В.П. Лемцюговай. Культурна-асветніцкай часткай мерапрыемства стала наведванне Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры, з экспазіцыяй якога азнаёміў замежных гасцей П.А. 1Скараход. Адметны каларыт канферэнцыі надало выступленне творчага калектыву Цэнтра «Музычная капэла».

 

П.С. Басалыга,

А.М. Лацёнак

Фота В.Д. Косцінай, А. М. Лапцёнак


Гости радио «Культура» — директор Института языкознания имени Якуба Коласа Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси, кандидат филологических наук, доцент Игорь Копылов и заведующий отделом лексикологии и лексикографии Института, кандидат филологических наук Елена Лаптенок.

Темы разговора:

  • ономастика — наука на стыке лингвистики, истории и юриспруденции;
  • общие и локальные проблемы у ученых разных стран;
  • от Адама и Евы до якутского эпоса – спектр докладов на III Международной конференции «Сучасныя праблемы анамастыкі (да 90-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай)»;
  • здоровый научный подход: сначала описывать, потом кодифицировать.



Госці радыё «Культура» – дырэктар інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў і загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі інстытута, кандыдат філалагічных навук Алена Лапцёнак. Тэмы размовы: • анамастыка – навука на стыку лінгвістыкі, гісторыі і юрыспрудэнцыі; • агульныя і лакальныя праблемы ў навукоўцаў розных краін; • ад Адама і Евы да якуцкага эпасу – спектр дакладаў на III Міжнароднай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі (да 90-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай)»; • здаровы навуковы падыход: спачатку апісваць, потым кадыфікаваць.