Sunday, January 28, 2018

Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы

Шклярык В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / навук. рэд. І. Л. Капылоў. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 196 с.


У манаграфіі на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю. З улікам мікратапанімічнага матэрыялу ўстанаўліваецца ступень рэліктавасці лексем, якія ўваходзяць у пасіўны слоўнікавы запас жыхароў Усходняга Палесся.

Адрасуецца прафесійным даследчыкам у галіне тапанімікі і дыялекталогіі, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай рэгіянальнай культурай.


Звесткі пра аўтара: http://philology.by/page/shkliaryk.

* * *

Shkliaryk V. Microtoponymy of Eastern Paliessie in the context of the development of a regional lexical system (Minsk, 2017).

The investigation was realized in the Institute of Linguistics of the National Academy of Sciences of Belarus.

In the monograph lexico-semantic features of microtoponymy of Eastern Paliessie are considered on broad factual material (more than 30 000 items). An attempt is made to determine the role of names of small geographical objects for deciding a question about dialectal division of the region, identifying and clarifying the semantics of local appellatives and the territory of their distribution. Taking into account the microtoponymic material, the degree of relictness of lexemes from the passive vocabulary of residents of Eastern Paliessie is established.

Addressed to professional researchers in the field of toponymics, dialectology, and everyone who is interested in the Belarusian regional culture.



Information about the author (in Belarusian): http://philology.by/page/shkliaryk.

No comments:

Post a Comment