Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1/2) запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай), якая адбудзецца 17–18 снежня 2020 года.
Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:
• тэорыя і метадалогія анамастычных даследаванняў;
• анамастыкон і нацыянальная культура;
• гарадская анімічная прастора;
• актуальныя пытанні даследавання рэгіянальных анамастыконаў;
• анімічная прастора мастацкага тэксту;
• праблемы вывучэння і стандартызацыі тапаніміі;
• праблемы даследавання і ўпарадкавання антрапаніміі;
• анамастычная тэрміналогія;
• анамастычная лексікаграфія;
• гістарычная анамастыка;
• анамастыка ў адукацыйнай прасторы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім да 20 сакавіка 2020 года даслаць заяўку на электронны адрас аргкамітэта: anamastyka20@gmail.com. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.
Рабочыя мовы – усе славянскія, англійская. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі. Аргунёсак за ўдзел у канферэнцыі і публікацыю не прадугледжаны, зборнік матэрыялаў будзе прадавацца падчас рэгістрацыі.
Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Аўтар фота: Аляксандр Ружачка