Wednesday, September 14, 2022

Bibliography of Belarusian microtoponymy

 by Vadzim Shkliaryk

An electronic bibliography of Belarusian microtoponymy has recently become available on the https://microtop.philology.by/. Items in this bibliography can be sorted by region and district. In addition, an interactive map and statistics are provided. The data for the bibliography was prepared in the Department of Dialectology and Linguogeography of the Yakub Kolas Institute of Linguistics of the National Academy of Sciences of Belarus. The aim of the project is to estimate how many microtoponyms have already been researched and analysed, in which areas of Belarus and to what extent such material has been collected.

As of September 2022, the total number of items in the database is 520. The chronological range of publications in the bibliography is 1959–2021. At this stage, only items that have been published in Belarus, have localised material and contain three or more microtoponyms were taken into account. Publications dealing with toponyms from archival sources and ancient manuscripts were not included in the database. Historical items and publications on folklore and ethnography, which sometimes also contain microtoponyms, were not included in the database as well. 


Электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы

З нядаўняга часу ў інтэрнэце па адрасе https://microtop.philology.by/ стала даступна электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы – з магчымасцю ажыццяўлення выбаркі па абласцях і раёнах, з інтэрактыўнай картай і статыстыкай. Неабходнасць ацэнкі таго, колькі мікратапонімаў ужо ўведзена ў навуковы зварот і прааналізавана, у якіх раёнах краіны і ў якой ступені такі матэрыял сабраны, якраз і падштурхнула супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі да стварэння згаданай базы публікацый.

Усяго па стане на верасень 2022 г. створаная база налічвае 520 пазіцый. Храналагічны дыяпазон прадстаўленых у бібліяграфіі публікацый – 1959–2021 гг. На дадзеным этапе ўлічваліся толькі тыя працы, якія апублікаваны на тэрыторыі Беларусі, утрымліваюць лакалізаваны матэрыял (г. зн. абавязкова ўказаны прынамсі раён(-ы)) і змяшчаюць тры і больш назваў дробных геаграфічных аб’ектаў. Публікацыі, прысвечаныя разгляду тапонімаў з архіўных крыніц і помнікаў пісьменства, у базу не ўключаліся. Акрамя таго, не ўлічваліся працы па гісторыі і крыніцы фальклорна-этнаграфічнага характару, якія часам таксама ўтрымліваюць мікратапонімы.


No comments:

Post a Comment